БЕЛ Ł РУС

Хуткасны цягнік паміж вакзалам і аэрапортам у Мінску запусцяць праз 2‑3 гады

4.10.2026 / 12:46

Nashaniva.com

Прыкладны час у дарозе ад цэнтра сталіцы да аэрапорта складзе каля 30 хвілін.

Хуткасны цягнік са станцыі Мінск-Пасажырскі ў Нацыянальны аэрапорт Мінска плануюць запусціць у 2028—2029 гадах. Пра гэта на «Радыё-Мінск» расказаў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Эдуард Тамільчык, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Са слоў Тамільчыка, цягнікі будуць ісці праз Гарадзішча і індустрыяльны парк «Вялікі камень». Агульная працягласць маршруту складзе 41 км, а прыкладны час у дарозе ад цэнтра сталіцы да аэрапорта — каля 30 хвілін.

Чыгуначную лінію падвядуць да аэрапорта, каб пасажырам з багажом не трэба было ісці далёка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула