БЕЛ Ł РУС

У Мінску 63‑гадовы кіроўца памёр за рулём. Аўтамабіль вылецеў у двор і перакуліўся

4.10.2026 / 18:25

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася ў раёне старой Грушаўкі. Транспартны сродак раптоўна страціў кіраванне, з'ехаў з дарогі і разбіўся аб дрэва.

Скрыншот відэа ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Паводле папярэдняй інфармацыі ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, днём 4 кастрычніка 63‑гадоваму кіроўцу аўтамабіля Lada стала блага падчас руху. Здарэнне пачалося на скрыжаванні вуліц Купрыянава і Карла Лібкнехта, пасля чаго некантралюемая машына вылецела ў двор па 2‑м завулку Розы Люксембург і перакулілася.

Мужчына памёр яшчэ да прыезду брыгады хуткай дапамогі. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ Маскоўскага РУУС Мінска і следча-аператыўная група, па факце аварыі прызначана дадатковая праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула