БЕЛ Ł РУС

На пажары ў Ваўкавыскім раёне загінулі два браты

5.10.2026 / 12:26

Nashaniva.com

Пажар здарыўся ўчора ўвечары ў вёсцы Леснякі.

Пры ліквідацыі пажару ратавальнікі знайшлі ў доме абгарэлыя целы двух мужчын. Мяркуецца, што загінулыя — браты (39 і 44 гадоў), якія пражывалі разам, паведамляе СК.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. 

Першасныя следчыя дзеянні паказалі, што ачаг узгарання знаходзіўся ў жылым пакоі — на канапе, дзе было выяўлена цела аднаго з мужчын.

Паводле слоў суседзяў, браты злоўжывалі спіртнымі напоямі і сістэматычна курылі ў памяшканні.

Разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару, асноўная з якіх — неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула