БЕЛ Ł РУС

У Мінск-Свеце будуць парк і скверы

5.10.2026 / 15:28

Nashaniva.com

Мясцовыя жыхары адчуваюць у гэтым раёне сталіцы востры недахоп зялёных зон. Гарадскія ўлады пра гэта ведаюць, таму ў найбліжэйшы час забудоўшчык пачне ствараць вялікі парк і некалькі сквераў.

Пра гэта распавёў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Эдуард Тамільчык, пішуць Мінск-навіны.

«Мы запланавалі ўзвядзенне паркаў і сквераў. Гэта тычыцца 14-га, 15-га, 16-га, 17‑га кварталаў, бліжэй да ракі Лошыца. Вялікі зялёны масіў, які на сённяшні дзень там ёсць, будзе ператвораны ў вялікі парк. Да канца кастрычніка ўжо пачнуцца першыя працы. А пасадка дрэў, кустоў будзе праведзена ў наступным годзе», — расказаў чыноўнік.

Эдуард Тамільчык расказаў, што акрамя таго, унутры 27‑га і 28‑га кварталаў таксама будуць скверы.

«У 27‑м квартале работы пачнуцца ў наступным годзе. А што тычыцца 28‑га квартала, то да працы тут пачнуць ужо сёлета, у кастрычніку-лістападзе», — расказаў кіраўнік адміністрацыі.

Кварталы Мінск-Свету, bir.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула