БЕЛ Ł РУС

Цэны на паліва зноў падрастуць на капейку

5.10.2026 / 15:47

Nashaniva.com

З 7 кастрычніка ў Беларусі павялічацца максімальныя рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва. Паводле паведамлення «Белнафтахіма», кожны від паліва падаражэе на 1 капейку.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Пасля павышэння літр бензіну АІ-92 будзе каштаваць 2,62 рубля, АІ-95 — 2,72 рубля, АІ-98 — 2,94 рубля.

Дызельнае паліва будзе каштаваць 2,72 рубля за літр.

Чытайце таксама:

Упершыню продажы бензінавых аўто ў свеце ўпалі ніжэй за 50%

У Мінску паказалі «беларускі Майбах» за 110 900 рублёў

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely

Каментары да артыкула