БЕЛ Ł РУС

Пасажырка BMW у Мінску высунулася з люка падчас руху і здымала відэа

6.10.2026 / 09:31

Nashaniva.com

Кіроўцу пакаралі.

36‑гадовы замежны грамадзянін ехаў па праспекце Дзяржынскага на арандаванай машыне. Побач з ім была пасажырка, не прышпіленая рэменем бяспекі.

ДАІ Мінска паведамляе, што ў нейкі момант пасажырка высунулася з люка і пачала здымаць на тэлефон.

Кіроўцу прыцягнулі да адказнасці ў адпаведнасці з законам, паведамляе ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула