БЕЛ Ł РУС

«Мінсктранс» просіць не пакідаць выкарыстаных білетаў у транспарце

6.10.2026 / 11:52

Nashaniva.com

«Пакідаючы прабіты білет у салоне, вы робіце горш найперш сабе», — зазначае прадпрыемства.

Беларусы, выходзяць з грамадскага транспарту, нярэдка пакідаюць там выкарыстаныя білецікі, каб наступныя пасажыры змаглі ім скарыстацца. «Мінкстранс» просіць так не рабіць.

«Здаецца, што гэта дробная паслуга: выйшаў, пакінуў білет на сядзенні — няхай хтосьці праедзе бясплатна. Насамрэч гэты «клопат» пазбаўляе фінансавання той самы транспарт, за які вы сумленна заплацілі.

Калі хтосьці едзе бясплатна з вашым білетам, транспартнае прадпрыемства недаатрымлівае выручку. А менавіта з гэтых сродкаў фінансуецца рамонт рухомага складу, набываецца новы камфортны транспарт, падтрымліваюцца зручныя маршруты. З-за гэтага вы самі, як сумленны пасажыр, рызыкуеце даўжэй чакаць свой аўтобус і ехаць у менш камфортных умовах. Атрымліваецца, вы заплацілі за сябе, а праз пакінуты білет пагоршылі ўмовы ўласнай паездкі», — гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства.

У «Мінсктрансе» заклікаюць не пакідаць білеты на сядзеннях, а забіраць іх з сабой.

«Давайце цаніць уласны камфорт і паважаць працу тых, хто працуе для вас. Памятайце, што прабіты білет дзейнічае толькі на адну паездку і несапраўдны на наступным рэйсе па гэтым маршруце», — папярэджваюць на прадпрыемстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула