БЕЛ Ł РУС

Вылеты ў Егіпет з абласных цэнтраў да лета перанесеныя ў Мінск

6.10.2026 / 13:26

Nashaniva.com

Цяпер палёты ў Шарм-эль-Шэйх і Хургаду на Чырвоным моры з Гомеля, Магілёва і Брэста, Эль-Аламейн на Міжземным моры з Брэста будуць выконвацца з Мінска.

Як тлумачаць тураператары, перанос чартарных вылетаў з рэгіянальных аэрапортаў у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» у сезоне «Зіма 2026/2027» абумоўлены неабходнасцю гарантаваць бяспеку і стабільнасць выканання рэйсаў.

Зазначаецца, што пры планаванні палётнай праграмы на гэты перыяд улічваюцца асаблівасці зімовай навігацыі, метэаралагічныя ўмовы, а таксама абмежаванні на выкарыстанне асобных паветраных прастор і запасных аэрадромаў.

У летні сезон палётная праграма з рэгіёнаў будзе адноўленая ў поўным аб’ёме.

З улікам абставін, якія складваюцца, кліенты турфірмаў могуць выбраць адзін з варыянтаў:

— здзейсніць падарожжа з вылетам з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» з поўным захаваннем першапачатковага кошту тура, улічваючы, што даты вылету не змяняюцца,

— змяніць напрамак падарожжа на іншы ў рамках магчымых прапаноў тураператараў,

— адмовіцца ад паездкі, калі змяненне аэрапорта вылету непрымальнае, з поўным вяртаннем выплачаных грашовых сродкаў у парадку, прадугледжаным заканадаўствам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула