БЕЛ Ł РУС

Як хутка ў Мінску і Беларусі прыязджае таксі

6.10.2026 / 14:02

Nashaniva.com

У Мінску час падачы можа быць крыху большым, чым у сярэднім па краіне.

Фота: Office Life

Сярэдні час падачы таксі ў Беларусі — пяць хвілін. Пра гэта распавёў Віталь Ляхар, які адказвае за развіццё сэрвісу таксі «Яндекс Go» у краіне, падчас Media Day, арганізаванага кампаніяй, піша Office Life.

Беларусы актыўна карыстаюцца таксі. Толькі ў «Яндэксе» штомесяц працуе больш за 25 тыс. кіроўцаў.

І, паводле падлікаў кампаніі, 63% свайго працоўнага часу яны праводзяць за стырном, калі на заднім сядзенні аўтамабіля знаходзіцца пасажыр.

У Мінску час падачы можа быць крыху большым, чым у сярэднім па краіне, — каля 5,5 хвіліны.

Відавочна, што сітуацыя залежыць ад часу сутак і раёна, у якім заказваюць паслугу. У выніку час чакання машыны можа як павялічвацца, так і скарачацца да двух-трох хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула