Проста на дарозе загарэўся Volvo, які належаў вядомаму трэнеру ВІДЭА
На адной з беларускіх дарог падчас руху загарэўся кросовер Volvo XC90. На відэа, якое даслалі ў рэдакцыю выдання «Анлайнер», відаць, як спачатку з-пад капота пачынае ісці дым, а затым агонь ахоплівае маторны адсек.
Скрыншот з відэа
Аўтамабіль належыць вядомаму ў Беларусі футбольнаму трэнеру, імя якога не называюць. У размове з журналістам ён пацвердзіў, што здарэнне сапраўды адбылося. Паводле слоў мужчыны, усё адбылося вельмі хутка. Экстранныя службы прыехалі аператыўна і адразу пачалі дзейнічаць, але аўтамабіль сур'ёзна пацярпеў ад агню.
Уладальнік машыны спрабаваў самастойна патушыць яе з дапамогай вогнетушыцеля, але гэта не дапамагло. Што менавіта стала прычынай узгарання, пакуль невядома.
Як кажа ўладальнік, галоўнае, што ў выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Аўтамабіль, паводле яго слоў, — усяго толькі аўтамабіль.