БЕЛ Ł РУС

Генпракурор: За паўтара года па палітычных крымінальных справах асудзілі 2500 чалавек

7.10.2026 / 11:37

Nashaniva.com

«Праваахоўнымі органамі прымаюцца меры па прыцягненні да крымінальнай адказнасці ўсіх асоб, якія ўчынілі экстрэмісцкія злачынствы з 2020 года», — заявіў Генеральны пракурор Беларусі Дзмітрый Гара. 

За паўтара года пракуроры падтрымалі дзяржаўнае абвінавачанне па больш як 2 тысячах крымінальных спраў гэтай катэгорыі ў дачыненні да 2,5 тысячы асоб, сказаў Дзмітрый Гара.

«Праваахоўнымі органамі прымаюцца меры па прыцягненні да крымінальнай адказнасці ўсіх асоб, якія ўчынілі экстрэмісцкія і тэрарыстычныя злачынствы з 2020 года», — заявіў ён.

Колькі менавіта такіх спраў распачалі па гадах і наколькі скарацілася іх колькасць, генпракурор не ўдакладніў.

Паводле Гары, у 2026 годзе пракуроры падтрымлівалі дзяржаўнае абвінавачанне ў справе супраць былых кіраўнікоў і ўдзельнікаў Палка Каліноўскага.

Асоб, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі, судзяць завочна ў межах так званай спецыяльнай вытворчасці. З 2022 года ў суды перадалі справы больш як супраць 150 чалавек.

Гара таксама нагадаў, што паводле заяў Генеральнай пракуратуры Вярхоўны суд прызнаў Аб’яднаны пераходны кабінет «тэрарыстычнай арганізацыяй», а Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — «экстрэмісцкай арганізацыяй».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула