БЕЛ Ł РУС

Увішны пенсіянер прышыў ногі грошам, пакінутым на касе

7.10.2026 / 11:50

Nashaniva.com

Выпадак у Жодзіне.

У адной з крам горада Жодзіна адбыўся крадзеж: 71‑гадовы мясцовы жыхар таемна забраў 100 рублёў, якія пенсіянерка пакінула на касе, паведамляе міліцыя.

Як высветлілі міліцыянеры, грошы належалі жыхарцы Жодзіна — жанчына ненадоўга пераключыла ўвагу, і ў гэты момант грошы былі скрадзеныя. У ходзе аператыўных мерапрыемстваў выкрадзенае ўдалося канфіскаваць.

Ну і працавала відэакамера проста над касай. 

Следчыя распачалі крымінальную справу па факце крадзяжу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула