БЕЛ Ł РУС

Колькасць загінулых у Прылуках пад Чарнігавым вырасла да 14

7.10.2026 / 13:19

Nashaniva.com

Сярод іх чацвёра дзяцей.

Колькасць загінулых у выніку ўдару Расіі па Прылуках Чарнігаўскай вобласці ўзрасла да 14 чалавек, сярод іх — чацвёра дзяцей, паведамілі ў паліцыі.

Ратавальнікі працягваюць шукаць людзей пад заваламі. Параненыя каля чатырох дзясяткаў чалавек.

Удар адбыўся сёння раніцай. Расійскі набой пацэліў у шматпавярховы дом.

У Прылуках абвешчана тры дні жалобы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула