БЕЛ Ł РУС

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку

7.10.2026 / 16:12

Nashaniva.com

Група энтузіястаў спрабуе ўратаваць старую мазаіку ў Наваполацку, якой пагражае знікненне разам са школьным будынкам. Школу плануюць знесці, каб вызваліць месца для будаўніцтва іншага аб’екта, заўважыў «Белсат».

Скрыншот з відэа

Зняць мазаіку са сцяны цалкам немагчыма праз тэхналогію, паводле якой яна была створаная. Таму застаюцца два вельмі дарагія варыянты.

Першы — захаваць усю сцяну з мазаікай, знёсшы астатнія часткі будынка. У Беларусі такога спосабу яшчэ не выкарыстоўвалі. Другі — выразаць асобныя фрагменты мазаікі разам з часткамі цаглянай сцяны, але для гэтага спатрэбіцца спецыяльная тэхніка.

Смотреть в Threads

Энтузіясты прапануюць больш рэалістычны кампрамісны варыянт — папрасіць будаўнікоў выразаць хаця б адзін фрагмент сцяны з мазаікай, каб пасля захаваць яго ў іншым месцы.

Цяпер яны шукаюць грошы для правядзення такіх работ, а таксама спецыялістаў, якія маглі б прафесійна выканаць дэмантаж і захаванне фрагмента мазаікі.

Былая школа № 5 горада Наваполацка, будынак якой на вуліцы Дзяржынскага, 4 цяпер зносяць, існавала з 1972 па 2021 гады. У 2021‑м у рамках аптымізацыі яна была закрытая, а вучняў перавялі ў школу № 1. У свой час у гэтай школе выкладалі пісьменнік і перакладчык Якуб Лапатка і паэт-бард Сяржук Сокалаў-Воюш, а яе выпускнікамі сярод іншых былі вядомыя хакеісты, браты Андрэй і Сяргей Касціцыны.

Чытайце таксама:

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ

Каля Кургана Славы адкрылі кавярню ў стылі эпохі застою ФОТЫ

Прыпынак з мазаікай у Рэчыцкім раёне ўратаваць не ўдалося — яго рыхтуюць да зносу

Каментары да артыкула