БЕЛ Ł РУС

Трамп анансаваў тэлефонную размову з Пуціным

8.10.2026 / 07:10

Nashaniva.com

Але калі яна адбудзецца, няясна.

Пакуль няма яснасці, калі менавіта можа адбыцца размова прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа. Пра гэта паведаміў ТАСС прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці ўзгоднена ўжо правядзенне размовы з расійскім бокам і ці ёсць разуменне, калі яна можа адбыцца, ён сказаў: «Пакуль не. Паведамім».

Напярэдадні, 7 кастрычніка, Трамп анансаваў тэлефонную размову з расійскім прэзідэнтам. «Я дамовіўся аб званку. Сёння ў яго дзень нараджэння. Сёння дзень нараджэння Уладзіміра Пуціна. Я ўпэўнены, вы збіраецеся гэта адзначыць», — сказаў ён журналістам.

Папярэдні раз кіраўнікі дзяржаў размаўлялі па тэлефоне 8 верасня. Размова адбылася пасля візіту ў Маскву і Кіеў амерыканскіх перамоўшчыкаў Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула