БЕЛ Ł РУС

Трамп паразважаў, ці заслугоўвае Нобелеўскай прэміі міру

8.10.2026 / 08:52

Nashaniva.com

Пры гэтым Трамп прызнаў, што сумняваецца ў сваіх шанцах атрымаць «Нобеля».

Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які вядзе вайну з Іранам і дагэтуль не здолеў дамагчыся міру ва Украіне, заявіў у сераду, што ён павінен быў бы атрымаць Нобелеўскую прэмію міру, піша Reuters.

Пры гэтым Трамп прызнаў, што сумняваецца ў сваіх шанцах атрымаць «Нобеля».

«Я не ведаю, якім будзе іх рашэнне», — сказаў Трамп пра прэмію 2026 года, пра прысуджэнне якой Нобелеўскі камітэт Нарвегіі абвесціць у пятніцу.

«У іх ёсць рэпутацыя людзей, якія, напэўна, не прысуджаюць яе такім людзям, як я», — дадаў ён.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру будзе названы ў пятніцу а 12‑й гадзіне. Летась прэмію атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула