БЕЛ Ł РУС

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?

8.10.2026 / 10:39

Nashaniva.com

Нацбанк зацвердзіў пералік памятных манет, запланаваных да выпуску ў абарачэнне ў 2027 годзе.

Фота: Нацбанк

Будуць выпушчаныя наступныя манеты:

— «Мірскі замак. 500 год» серыі «Палацы і замкі Беларусі»

— «Вялікі Свяцк Валовічаў» серыі «Палацы і замкі Беларусі»

— «Беларуская міліцыя. 110 год»

— «Ікона Прасвятой Багародзіцы «Усецарыца» серыі «Праваслаўныя цудатворныя іконы»

— «Беларусь — Кітай. 35 год дыпламатычных адносін»

— «Ліда», «Заслаўе», «Пінск», «Тураў», «Кобрын», «Навагрудак» серыі «Гарады Беларусі»

— «Мінск. 960 год» серыі «Гарады Беларусі»

— «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь»

— «Сонца», «Зямля», «Зорка», «Каханне», «Маці», «Дзіця», «Продкі» серыі «Код нацыі: беларускі арнамент»

— «Казімір Малевіч» серыі «Беларускі мастацкі авангард»

— «Алесь Адамовіч. 100 год» серыі «Ураджэнцы Беларусі»

— «Шчурка залацістая» серыі «Птушка года»

— «Браслаўскія азёры» серыі «Таямніца беларускіх вод»

— «Камітэт дзяржаўнай бяспекі. 110 год».

Таксама плануецца выпуск першай памятнай банкноты, вырабленай на палімернай аснове «Гістарычная спадчына Беларусі. 5 рублёў».

Чытайце таксама:

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў

Каментары да артыкула