БЕЛ Ł РУС

Расія ўдарыла па рэйсавых аўтобусах у Краматорску. Загінулі 12 чалавек

8.10.2026 / 11:42

Nashaniva.com

Расійскія войскі раніцай 8 кастрычніка нанеслі ўдар па Краматорску. У эпіцэнтры апынуліся два рэйсавыя аўтобусы, якія ў гэты момант перавозілі пасажыраў. Паводле апошніх звестак, загінулі 12 чалавек, яшчэ 14 былі параненыя.

Удар быў нанесены каля 10:00. Паводле папярэдніх звестак пракуратуры Данецкай вобласці, расійскія войскі, імаверна, выкарысталі авіяцыйныя бомбы УМПБ Д-30СН. Распачата расследаванне паводле артыкула аб ваенным злачынстве.

Кіраўнік Краматорскай гарадской ваеннай адміністрацыі Аляксандр Ганчарэнка паведаміў, што ў момант атакі ў рэйсавым аўтобусе знаходзіліся пасажыры.

«Расіяне ў чарговы раз ударылі туды, дзе дакладна няма ніякай ваеннай цэлі. Па рэйсавым аўтобусе. Па грамадзянскім транспарце. Па людзях, якія проста ехалі па сваіх справах», — напісаў Ганчарэнка.

Кіраўнік Данецкай абласной ваеннай адміністрацыі Вадзім Філашкін назваў загінулых не «сухой статыстыкай», а людзьмі, якіх забіла расійская армія. Ён заклікаў жыхароў, якія застаюцца ў Данецкай вобласці, эвакуявацца ў больш бяспечныя рэгіёны Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула