БЕЛ Ł РУС

15‑гадовы падлетак напаў з нажом на некалькіх людзей у пачатковай школе ў польскай вёсцы

8.10.2026 / 13:35

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў вёсцы Ляшчыдул-Навіны, размешчанай за некалькі дзясяткаў кіламетраў на паўночны ўсход ад Варшавы. 

RMF24.pl

Ён параніў трох чалавек, сярод якіх — дырэктар, які, як сцвярджаецца, абясшкодзіў нападніка, пасля чаго злачынца затрымала паліцыя, паведамляе RMF24.pl.

Пазней стала вядома, што ў выніку нападу загінула 37‑гадовая прыбіральшчыца.

У сувязі з актамі гвалту ў школах прэм'ер-міністр Туск склікаў міністраў, а таксама каардынатара спецыяльных службаў і галоўнага каменданта паліцыі.

Напярэдадні дзевяць чалавек атрымалі раненні падчас нападу ў Комплексе прафесійных школ № 4 у польскім горадзе Астраленка.

Кіраўнік МУС Польшчы распавёў, што адначасова з нападам у Астраленцы, адбылася таксама паліцэйская аперацыя ў горадзе Серпц, якая прадухіліла яшчэ адзін напад. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула