БЕЛ Ł РУС

Дачка Домрачавай і Б'ёрндалена заняла трэцяе месца на спаборніцтвах па кросе

8.10.2026 / 15:24

Nashaniva.com

Дзяўчынка бегла на лыжаролерах дыстанцыю адзін кіламетр.

Фота: Betnews.by

10‑гадовая дачка алімпійскіх чэмпіёнаў па біятлоне Дар’і Домрачавай і Уле-Эйнара Б’ёрндалена Ксенія выступіла на трэцім этапе Сталічнага кубка па лыжаролерах і кросе, піша Betnews.by.

Ксенія Б’ёрндален прабегла 1 км кросу за 3 хвіліны 52,4 секунды і заняла трэцяе месца сярод дзяўчынак 2016—2017 гадоў нараджэння. Яе адставанне ад пераможцы Веранікі Тухто склала 7,2 секунды. Марыяна Мацялёнак, якая заваявала срэбра, апярэдзіла Б’ёрндален на 0,3 секунды.

Спаборніцтвы прайшлі ў парку «Курасоўшчына». Усяго на старт у гэтай узроставай катэгорыі выйшлі 23 спартсменкі.

Раней дачка Домрачавай і Б’ёрндалена перамагла на першым і другім этапах Сталічнага кубка, выйграўшы гонкі на лыжаролерах свабодным стылем і класічным стылем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула