БЕЛ Ł РУС

Пад Гомелем шукаюць збеглага паўліна

8.10.2026 / 19:30

Nashaniva.com

У Гомельскім раёне сям’я з пасёлка Цагельня шукае зніклага паўліна, які быў іх хатнім гадаванцам. Пра знікненне экзатычнай для Беларусі птушкі паведаміў яе гаспадар Андрэй, піша Fishing.by.

Паводле яго слоў, апошні раз паўліна бачылі ў лесе недалёка ад пасёлка. Цяпер ён можа знаходзіцца ў раёне 104‑га мікрараёна Гомеля, у тым ліку каля Паўднёвага і размешчаных побач дачных масіваў, а таксама каля вёсак Кантакузаўка і Клімаўка.

Гаспадар падкрэслівае, што для сям’і паўлін — не проста прыгожая птушка, а сапраўдны член сям’і, якога яны вельмі чакаюць дома. Тых, хто ведае нешта пра яго месцазнаходжанне, просяць паведаміць гаспадару.

Кантакт гаспадара можна атрымаць па запыце. За дапамогу ў адлове паўліна абяцаюць грашовую ўзнагароду.

Чытайце таксама:

У Гомелі ў вытворчы цэх прыйшоў паўлін ФОТАФАКТ

Мінчанка завяла мілага пеўня замест сабакі, гуляе з ім па горадзе і заходзіць у кафэ

Дачнік з-пад Гомеля падаў у суд на суседа за тое, што той трымае пеўняў. І нават падлічыў, як часта яны кукарэкаюць

Каментары да артыкула