БЕЛ Ł РУС

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

8.10.2026 / 21:55

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася падчас выпрабаванняў прыточнай вентыляцыйнай устаноўкі.

Фота: СК

На прадпрыемстве «Белтэхкам» каля Брэста падчас выпрабаванняў прыточнай вентыляцыйнай устаноўкі загінуў 17‑гадовы падсобны рабочы

Пра гэта паведаміў Следчы камітэт.

Хлопец працаваў па дамове падраду.

Следства высветліла, што ён стаяў побач з абсталяваннем, і струмень паветра зацягнуў яго ўнутр.

Фота: СК

Заведзеныя крымінальныя справы супраць асоб, якія на прадпрыемстве адказвалі за выкананне правілаў аховы працы. Справы завялі па ч. 2 арт. 306 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў аховы працы, якое па неасцярожнасці прывяло да смерці чалавека) і ч. 1 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула