БЕЛ Ł РУС

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

9.10.2026 / 10:51

Nashaniva.com

Гэта будзе 30‑ы рэстаран Мак.by ў Беларусі і 23‑і ў Мінску.

Mak.by у Лошыцы адкрыюць да канца кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы, піша Blizko.by.

Рэстаран на скрыжаванні вуліц Алеся Дудара, Янкі Лучыны і Ігуменскага тракта стане першай кропкай сеткі ў Лошыцы і 30-й, юбілейнай, ва ўсёй Беларусі і 23‑й у Мінску.

Плошча рэстарана, які размесціцца насупраць гіпермаркета «Гіпа», складзе 360 квадратных метраў.

У ім будзе 78 пасадачных месцаў унутры будынка і 22 — на адкрытай тэрасе. Для аўтамабілістаў абсталююць паркоўку на 29 месцаў і адкрыюць лінію Mak.Drive.

Праектаваннем займалася Архітэктурная студыя архітэктара Андрушкіна, якая распрацоўвала праекты і для рэстаранаў McDonald’s у Беларусі. Будаўніцтва аб’екта ў Лошыцы пачалі ў ліпені.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула