БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі наркакур'ера са спайсам, пра які не чулі ўжо гадоў дзесяць

9.10.2026 / 13:34

Nashaniva.com

Сам затрыманы спайс не ўжывае, а партыю гэтага рэчыва ён атрымаў для распаўсюду ўпершыню.

Супрацоўнікі наркакантролю Ленінскага РУУС затрымалі 29‑гадовага мінчаніна, якога падазраюцьу распаўсюджванні псіхатропаў. У мужчыны канфіскавалі буйную партыю забароненых рэчываў, паведамляе сталічная міліцыя.

Пры затрыманні ў фігуранта выявілі 20 г сінтэтычнага наркотыку амфетаміну, а таксама не менш за 100 г небяспечнага псіхатропнага рэчыва з групы так званых спайсаў — наркотыку, які не з'яўляўся апошнія 10 гадоў.

Устаноўлена, што мужчына каля трох тыдняў працаваў закладчыкам у інтэрнэт-краме па продажы наркотыкаў.

Характэрна, што сам затрыманы спайс не ўжывае, а партыю гэтага рэчыва ён атрымаў для распаўсюджвання ўпершыню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула