БЕЛ Ł РУС

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі

9.10.2026 / 15:39

Nashaniva.com

Украінская кампанія ў сферы абаронных тэхналогій Fire Point заявіла, што ўкраінскія Сілы абароны атакавалі дронамі FP-1 найбуйнейшы дата-цэнтр кампаніі «Яндэкс» у Расіі. Аб’ект размешчаны ў індустрыяльным парку «Грабцава» ў Калужскай вобласці.

Фота: прэс-служба Fire Point

Паводле паведамлення Fire Point, праектная магутнасць дата-цэнтра «Яндэкс ДЦ Калуга» складае 63 МВт. У выніку траплянняў некалькі модуляў аб’екта былі цалкам выведзеныя са строю.

Кампанія таксама паведаміла, што па стане на 2026 год «Яндэкс» мае пяць буйных дата-цэнтраў, два з якіх ужо зазнавалі атакі ўкраінскіх Сіл абароны.

Чытайце таксама:

Пасля атакі дронаў на дата-цэнтр «Яндэкса» Рунэт накрыў маштабны збой

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі

Зяленскі: Па НПЗ ва Ухце на поўначы Расіі быў нанесены ўдар далёкабойнымі дронамі Ан-196 RS

Каментары да артыкула