БЕЛ Ł РУС

У Мінску кіроўца электраровара трапіў пад грузавік

9.10.2026 / 16:07

Nashaniva.com

На вуліцы Казіміраўскай у Мінску грузавы аўтамабіль GAZ збіў 20‑гадовага кіроўцу электраровара, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. 

Здарэнне адбылося ўдзень 9 кастрычніка. Малады чалавек перасякаў праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора, але не сышоў з электраровара.

Пацярпелага даставілі ва ўстанову аховы здароўя для абследавання. На месцы аварыі працавалі супрацоўнікі ДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска.

У ДАІ нагадалі, што перад перасячэннем праезнай часткі раварысты і кіроўцы сродкаў персанальнай мабільнасці павінны сысці са сваіх транспартных сродкаў і пераходзіць дарогу, ведучы іх побач, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных правіламі дарожнага руху.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула