БЕЛ Ł РУС

Дзе на гэтых выходных у Мінску працуюць сельскагаспадарчыя кірмашы

10.10.2026 / 08:51

Nashaniva.com

У Мінску працягваюць працаваць сельскагаспадарчыя кірмашы. Адзін з галоўных традыцыйна разгорнецца каля «Чыжоўка-Арэны» 10 і 11 кастрычніка, пішуць Мінск-навіны.

Кірмаш каля «Чыжоўка-Арэны» працуе з 8:00 да 16:00. Тут прапануюць гародніну, садавіну, фермерскую прадукцыю (малочныя вырабы, мяса, каўбасы, сала), саленні, мёд, а таксама кветкі і саджанцы ад вытворцаў і прадпрыемстваў Белкаапсаюза.

Спіс кірмашоў у розных раёнах Мінска (усе працуюць з 10:00 да 16:00)

— Заводскі раён: вул. Несцерава, 49 (аўтастаянка гандлёвага цэнтра «Сімакс»).

— Ленінскі раён: пр. Ракасоўскага, 114 (аўтамабільная паркоўка).

— Маскоўскі раён: вул. Я. Брыля (каля дома № 5).

— Кастрычніцкі раён: вул. Чкалава, 7, вул. Барамзіной, 10а.

— Партызанскі раён: бульвар Трактарабудаўнікоў, вул. Карвата, 4, вул. Пуліхава, 15, вул. Філімонава, 13/1.

— Першамайскі раён: вул. Русіянава, 1.

— Савецкі раён: парк Дружбы народаў.

— Фрунзенскі раён: вул. Прытыцкага, 27 (пляцоўка каля Лядовага палаца спорту).

— Цэнтральны раён: вул. Кахоўская, 31 (каля кінатэатра «Кіеў»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула