БЕЛ Ł РУС

Кліенты Беларусбанка не бачаць балансаў у дадатках. Банк пацвердзіў збой

11.10.2026 / 11:38

Nashaniva.com

Непаладкі закранулі анлайн-банк Belarusbank і «М-Банкінг». Некаторыя карыстальнікі таксама скардзяцца, што не могуць увайсці ў дадатак. Калі сэрвісы запрацуюць нармальна, пакуль невядома.

Раніцай 11 кастрычніка чытачы Onlíner паведамілі, што ў дадатках Беларусбанка некарэктна адлюстроўваюцца рэшты грошай на рахунках. У часткі карыстальнікаў узніклі праблемы з уваходам.

Беларусбанк пацвердзіў непаладкі.

«Цяпер мы бачым праблему з адлюстраваннем балансаў: сродкі могуць быць часова недаступныя для прагляду», — паведамілі ў банку.

Банк абяцае аднавіць працу сэрвісаў у найкарацейшыя тэрміны, але канкрэтнага часу не называе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула