У Польшчы тэрмінова збіраюць службы бяспекі праз паведамленне пра падрыхтоўку замаху на Туска і міністра абароны
Польская паліцыя атрымала паведамленне пра магчымы замах на прэм’ера Дональда Туска і міністра абароны, віцэ-прэм’ера Уладзіслава Касіняка-Камыша. На 11 кастрычніка прызначаная тэрміновая нарада.
Пра тэрміновую сустрэчу прадстаўнікоў службаў паведаміла прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
Паводле яе, паліцыя атрымала інфармацыю пра магчымы замах на Туска і Касіняка-Камыша, які таксама займае пасаду міністра нацыянальнай абароны.
Сустрэча прадстаўнікоў паліцыі, Службы аховы дзяржавы і Агенцтва ўнутранай бяспекі запланаваная на 11:00 паводле польскага часу.
Падрабязнасці магчымай пагрозы і крыніцу інфармацыі пакуль не раскрываюць.