БЕЛ Ł РУС

Трамп прапанаваў перайменаваць акіян у свой гонар

11.10.2026 / 16:02

Nashaniva.com

Ён ужо перайменаваў Мексіканскі заліў і возера Антарыа.

Фота: Nathan Howard / AP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у суботу агучыў ідэю перайменаваць акіян — Атлантычны або Ціхі.

«Мы назавём яго Акіян Трампа ці Акіян Амерык, ці неяк так», — сказаў Трамп пад смех часткі прысутных, піша The Washington Post. «Пакуль я не пайшоў, я думаю, нам варта займець акіян. І нам патрэбная вялікая рака».

Летась Трамп перайменаваў Мексіканскі заліў у Амерыканскі заліў (Gulf of America), што выклікала дыпламатычную напружанасць з Мексікай, канфлікт з агенцтвам Associated Press пасля адмовы медыя выкарыстоўваць новую назву ды іншыя непаразуменні.

У жніўні Трамп таксама перайменаваў возера Антарыа, якое знаходзіцца паміж Нью-Ёркам і Канадай, у Амерыканскае возера (Lake America). Гэты крок адбыўся на фоне спрэчкі з канадскімі лідарамі адносна гандлю і мытаў.

Прэзідэнт ЗША можа выкарыстоўваць выканаўчыя паўнамоцтвы для перайменавання вадаёмаў ды іншых геаграфічных аб’ектаў. Прыватныя кампаніі, якія прапануюць анлайн-карты, у цэлым прынялі новыя назвы Трампа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула