БЕЛ Ł РУС

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне

11.10.2026 / 23:27

Nashaniva.com

На канцэрт беларускага спевака Макса Каржа ў нямецкім Франкфурце-на-Майне сабраліся амаль 30 тысяч чалавек, піша DW. Многія прыехалі з іншых рэгіёнаў Германіі, а таксама з Польшчы, Чэхіі, Беларусі, Украіны, Малдовы.

Канцэрт Макса Каржа ў нямецкім Франкфурце-на-Майне. 10 кастрычніка 2026 года. Фота: DW

Большасць гледачоў — украінцы. Над натоўпам паднялі сцягі Украіны, а таксама Грузіі, Малдовы, Літвы, Латвіі, Казахстана, Кыргызстана. Цана квіткоў стартавала ад 80 і даходзіла да 450 еўра за VIP-месцы.

Макс Корж не робіць рэзкіх палітычных заяў, але на канцэртах асуджае ўварванне Расіі ва Украіну. Такія заявы прагучалі і ў Франкфурце-на-Майне.

«Песні прысвечаныя тым, хто загінуў на гэтай вайне… Яе трэба неадкладна спыніць. Яны кажуць, як? Але немагчыма спыніць метэарыт, чуму… Вайну могуць спыніць тыя людзі, каму гэта выгадна, — сказаў Корж са сцэны. — Спыніце гэтую вайну. І дамаўляйцеся колькі хочаце. Вам падабаюцца перамовы! Можна не адпускаць нікога, можаце пакінуць хлопцаў па казармах. Хай усе чакаюць! Дамаўляйцеся 10, 20, хоць 100 гадоў. Спыніце забойствы людзей, спыніце бамбардзіроўку!»

Канцэрт Макса Каржа ў нямецкім Франкфурце-на-Майне. 10 кастрычніка 2026 года. Фота: DW

Пасля канцэрта паліцыя затрымала ў раёне стадыёна 63 фанатаў Каржа. Іх абвінавацілі ў запальванні піратэхнікі, сутычках паміж сабой і з праваахоўнікамі. Вядуцца расследаванні па крымінальных артыкулах.

Чытайце таксама:

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»

Каментары да артыкула