БЕЛ Ł РУС

З Польшчы дэпартавалі дзевяць беларусаў, якія працавалі на падпольнай вытворчасці цыгарэт

12.10.2026 / 10:24

Nashaniva.com

Выдварылі праз памежны пераход Тарэспаль 8 кастрычніка.

Фота: Morski oddział Straży Granicznej.

Памежная ахова паведамляе, што яны працавалі на нелегальнай вытворчасці цыгарэт і абвінавачваюцца ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе. Усім забаранілі ўезд у Польшчу і іншыя краіны Шэнгенскай зоны на сем гадоў, піша Most.

Замежнікі працавалі ў адным са складскіх памяшканняў, дзе дзейнічала нелегальная вытворчасць тытунёвых вырабаў. У асноўным яны абслугоўвалі лініі па вытворчасці цыгарэт. Гатовую прадукцыю затым уводзілі ў абарот без польскіх акцызных марак.

Расследаванне ў дачыненні да беларусаў вялося пад наглядам Рэгіянальнай пракуратуры ў Гданьску. Ім прад'явілі абвінавачанні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе. Да выдварэння мужчыны знаходзіліся ў розных пенітэнцыярных установах. У дачыненні да кожнага з іх прынялі рашэнне аб абавязковым вяртанні і ўстанавілі сямігадовую забарону на ўезд у Польшчу і іншыя краіны Шэнгенскай зоны.

Рашэнні падлягалі неадкладнаму выкананню. Супрацоўнікі Памежнай аховы з Гданьска, Гдыні, Уладзіславава і Эльблонга даставілі беларусаў да мяжы і перадалі іх праз пункт пропуску Тарэспаль — Брэст.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула