БЕЛ Ł РУС

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі

12.10.2026 / 10:58

Nashaniva.com

У Мінску грунтоўна ўзяліся за аб’екты, якія ў розныя перыяды часу былі прызначаныя пад знос: будынкі, збудаванні, прыватны сектар і гэтак далей.

Нядаўна работы пачаліся ў раёне вуліцы Кальцова. Тут замест некалькіх двухпавярховак плануецца пабудаваць цэлы квартал шматкватэрных дамоў. І гэты план ужо пачалі ажыццяўляць, піша Onliner.by.

Вялікі ўчастак малапавярховай забудовы знаходзіцца ў межах вуліц Кальцова, Шырокай, Усходняй і Лагойскага тракта. Пераважна гэта двухпавярхоўкі, узведзеныя ў канцы 1950‑х — пачатку 1960‑х гадоў. Многія з іх жылыя, а некаторыя выкарыстоўваюцца пад офісы і канторы.

У мінулым годзе адбылося грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта, паводле якога прапаноўвалася знесці 25 будынкаў у гэтым раёне, што вычарпалі свой рэсурс. Прайшло не так шмат часу, і задуманае ўжо ажыццяўляецца.

Якой будзе ўся гэтая тэрыторыя ў перспектыве?

Асвойваць яе будуць паэтапна. Некалькі дзясяткаў двухпавярховых дамоў павінны саступіць месца «жылой шматкватэрнай забудове з убудавана-прыбудаванымі аб’ектамі грамадскага прызначэння». Згадвалася, што дамы будуць мець «высокі ўзровень архітэктурна-планіровачнага рашэння».

У цэлым каля Лагойскага тракта з’явіцца 991 новая кватэра агульнай плошчай амаль 70 тыс. квадратных метраў. Разліковы тэрмін ажыццяўлення праекта — да 2030 года.

Мяркуючы па пашпарце аб’екта, на першым вызваленым участку запланавана адна новабудоўля. Забудоўшчыкам пазначана УКБ Савецкага раёна. Завяршыць будаўніцтва плануюць аператыўна — у ліпені 2027 года.

Для каго менавіта будзе прызначана жыллё — тых, хто стаіць на ўліку як маючы патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, ці ўсіх ахвотных, — пакуль застаецца толькі гадаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула