БЕЛ Ł РУС

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

12.10.2026 / 12:13

Nashaniva.com

Кіроўца Audi не справіўся з кіраваннем пры павароце.

Неасцярожная язда скончылася наездам на жанчыну і пяцігадовае дзіця, якія знаходзіліся на астраўку бяспекі. 43‑гадовую жанчыну з траўмамі даставілі ў бальніцу. Пяцігадовае дзіця не пацярпела.

Аварыя адбылася 12 кастрычніка каля восьмай раніцы на праспекце Фрунзэ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Audi пры павароце направа не справіўся з кіраваннем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула