У Баранавічах зніклі трое іншаземцаў
Трое мужчын выйшлі ранкам з інтэрната на працу — больш іх не бачылі.
Трох замежнікаў апошні раз бачылі раніцай 6 кастрычніка, калі яны выйшлі з месца пражывання на працу. З таго часу іх месцазнаходжанне невядомае. На працу яны не дайшлі.
Мужчыны жывуць у Баранавічах у інтэрнаце на вуліцы Касманаўтаў, 6.
Пошукава-выратавальны цэнтр «Арыенцір» апублікаваў арыенціроўкі на трох зніклых:
- Наім Мухамад, 1999 года нараджэння. Рост — 185 сантыметраў, шчыльнага целаскладу, цёмныя валасы, блакітныя вочы.
- Ажар Мухамад, 1999 года нараджэння. Рост — 170 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, цёмныя валасы, карыя вочы.
- Хан Шаіб Монсур, 1988 года нараджэння. Рост — 170 сантыметраў, хударлявы, цёмныя валасы, карыя вочы.
Ва ўсіх трох арыенціроўках пазначаныя аднолькавыя абставіны знікнення.
Міліцыя просіць паведаміць ім, калі нехта ведае, дзе могуць знаходзіцца мужчыны.