У Варшаве паставяць «Чароўны тэатр Ларысы Геніюш»
Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава запрашаюць у гэтую нядзелю, 18 кастрычніка, на свой новы ўнікальны спектакль «Чароўны тэатр Ларысы Геніюш».
Вас чакаюць вострасюжэтныя гісторыі, вясёлыя гульні, цудоўныя марыянеткі, нечаканыя вершы Ларысы Геніюш і акіян сонечнага настрою. Спектакль для гледачоў ад 4‑х гадоў і да бясконцасці спадабаецца ўсім.
Месца правядзення — беларуская крама Vyraj па адрасе: al. Armii Ludowej 12. Пачатак у 11:00 паводле варшаўскага часу. Уваход вольны.
Чытайце таксама:
За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год
У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'явіўся першы рускамоўны спектакль