БЕЛ Ł РУС

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў

12.10.2026 / 18:21

Nashaniva.com

У пачатку кастрычніка 2026 года ў Гомелі зноў заўважылі групу людзей, якія прадстаўляліся ўцекачамі з Украіны і прасілі пра дапамогу. Напрыклад, у Навабеліцкім раёне ў прыватным сектары людзі хадзілі па вуліцах і збіралі дапамогу. Пра гэта пішуць у гомельскіх чатах, заўважыў «Флагшток».

Вакзал у Гомелі. Ілюстрацыйны здымак

Паводле слоў відавочцаў, тыя, хто прасіў дапамогі, заяўлялі, што нібыта іх, больш за 300 чалавек, прывезлі на цягніку з Горлаўкі і пакінулі жыць у вагонах у тупіку каля вакзала. Пры гэтым іх не кормяць, таму людзі прасілі дапамагчы хто чым можа — ежай, вопраткай.

Многія нібыта верылі, давалі дапамогу і нават збіраліся арганізаваць маштабную акцыю па зборы рэчаў і прадуктаў.

Аднак з упэўненасцю можна сказаць, што да гомельцаў чапляліся не бежанцы, а махляры. Гэтай гісторыі ўжо 12 гадоў — яшчэ з 2014 года, пасля пачатку захопу Расіяй тэрыторыі Данецкай вобласці Украіны, у Гомелі перыядычна з'яўляюцца такія «бежанцы» і расказваюць адну і тую ж легенду. Напрыклад, пра гэта паведамлялі ў 2015 годзе.

Што тычыцца Горлаўкі, то гэты горад быў амаль адразу акупаваны Расіяй і дагэтуль знаходзіцца пад яе кантролем.

Чытайце таксама:

У махляроў новая схема ад імя клапатлівых суседзяў. Замануха — надзейная

Мінскі таксіст распрацаваў хітрую схему, па якой амаль задарма завалодаў 12‑цю аўтамабілямі

Жыхарка Мазыра здавала ў арэнду чужыя кватэры ў Мінску

Спыненая дзейнасць кур’ераў тэлефонных махляроў. Затрыманыя 19 чалавек

Каментары да артыкула