БЕЛ Ł РУС

У Мінску 13‑гадовую школьніцу махляры прымусілі вынесці з дому бацькоўскія зберажэнні

13.10.2026 / 09:59

Nashaniva.com

Спачатку падставай для камунікацыі стала знаёмства ў сацыяльных сетках: дзяўчынцы прапанаваў сябраваць нібыта аднагодак з Санкт-Пецярбурга.

Каб знайсці больш тэм для размовы, ён папрасіў геалакацыю найлепшага гандлёвага цэнтра ў горадзе, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Беларусі»

Пасля таго як школьніца даслала месцазнаходжанне, ёй прыйшло відэапаведамленне з вайскоўцам у камуфляжы. Затым патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся следчым.

Ён паведаміў, што дзяўчынка перадала каардынаты замежным спецслужбам і цяпер яе будуць судзіць за здраду дзяржаве.

Запалохаўшы малую дзяўчынку, яе прымусілі ўключыць відэазванок і пад наглядам ілжэсілавіка абшукаць кватэру. Калі знайшлі бацькоўскія грошы, запатрабавалі перадаць іх кур’еру для праверкі.

Паабяцалі, што праз 20 хвілін усё вернуць. Пасля гэтага махляры проста перасталі выходзіць з падлеткам на сувязь.

Дзяўчынка некалькі дзён хавала здарэнне ад бацькоў, баючыся ўцягнуць іх у злачынства. І толькі праз некаторы час прызналася ва ўсім маці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула