БЕЛ Ł РУС

Квіткі на электрычку зараз можна аплаціць на вакзале праз QR-код

13.10.2026 / 10:32

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка ўвяла новы фармат аплаты білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі, паведамляе прэс-служба БЧ.

На станцыі Мінск-Пасажырскі білеты на электрычкі і дызель-цягнікі можна аплаціць праз сэрвіс імгненных плацяжоў «Крок».

Разлічыцца па QR-кодзе можна ў касавых вокнах першага паверха правага крыла сталічнага вакзала. Пакуль такім чынам можна аплаціць білеты на цягнікі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа.

Акрамя таго, праз «Крок» цяпер можна аплаціць пражыванне ў гасцініцы «Экспрэс», размешчанай непадалёк ад вакзала па адрасе: Прывакзальная плошча, 3.

Паслугі гасцініцы можна аплаціць таксама з дапамогай смартфона, разумнага гадзінніка і фітнес-бранзалетаў з падтрымкай NFC.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула