БЕЛ Ł РУС

Уначы ў Беларусі чакаюць замаразкі

13.10.2026 / 16:21

Nashaniva.com

У аўторак, 14 кастрычніка, у Беларусі прагназуюцца замаразкі да −2 градусаў. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

На надвор’е ў краіне будзе ўплываць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Удзень на захадзе адаб’ецца ўплыў атмасфернага фронту.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е без ападкаў. Невялікія дажджы магчымыя толькі ўдзень у заходняй частцы краіны. Вецер будзе няўстойлівы, ад паўднёвага да ўмеранага.

Уначы тэмпература паветра складзе ад +1 да +7 градусаў. Аднак у многіх раёнах Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцей сіноптыкі прагназуюць замаразкі — ад 0 да −2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да +9…+15 градусаў.

Чытайце таксама:

На наступным тыдні надвор'е будзе ветраным і дажджлівым

Сіноптыкі назвалі дату, калі ў Беларусь прыйдзе пахаладанне

Сіноптык расказаў, які кастрычнік чакаецца сёлета ў Беларусі

Каментары да артыкула