За «апраўданне генацыду беларускага народа» будуць завочна судзіць Кацярыну Ваданосаву
У дачыненні да паэткі, спявачкі і блогеркі Кацярыны Ваданосавай распачалі спецыяльную вытворчасць. Ёй інкрымінуюць ч. 3 арт. 130‑1 КК (рэабілітацыя нацызму) і ч. 1 арт. 130‑2 КК (апраўданне генацыду беларускага народа), піша «Вясна».
Кацярына Ваданосава. Фота з сацсетак
Ваданосаву запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Першамайскі РУУС Мінска.
Раней Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць жанчыны за нібыта «рэабілітацыю нацызму» на YouTube.
Паводле версіі Следчага камітэта, Кацярына «ў змове з экстрэмісцкімі фармаваннямі» сістэматычна публікуе на YouTube матэрыялы, нібыта накіраваныя на «рэабілітацыю нацызму».
Чытайце таксама:
Пяцярых каліноўцаў завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў
Па справе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на 9 гадоў асудзілі Сяргея Высоцкага