БЕЛ Ł РУС

Таджык спрабаваў увезці ў Беларусь суму, у чатыры разы большую за дазволеную

13.10.2026 / 23:00

Nashaniva.com

Аператыўная мытня распачала яшчэ адну крымінальную справу праз незаконнае перамяшчэнне праз мяжу буйной сумы наяўных грошай. У мінскім аэрапорце ў грамадзяніна Таджыкістана знайшлі незадэклараваныя больш за 40 тысяч даляраў.

Грамадзянін Таджыкістана прыляцеў у Нацыянальны аэрапорт Мінск рэйсам з Ташкента. Для праходжання мытнага кантролю мужчына выбраў зялёны калідор, прызначаны для пасажыраў без тавараў, якія падлягаюць дэклараванню.

Аднак падчас мытных аперацый супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні знайшлі ў яго больш за 40 тысяч даляраў ЗША і 21 тысячу ўзбекскіх сумаў. Агульная сума больш чым у чатыры разы перавышала ўстаноўлены ліміт для перамяшчэння грошай без мытнага дэкларавання.

Крымінальную справу распачалі паводле часткі 2 артыкула 228 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Гэтая норма прадугледжвае пакаранне аж да пяці гадоў пазбаўлення волі, а таксама канфіскацыю грашовых сродкаў.

Мытныя органы нагадваюць, што пры перамяшчэнні праз мытную мяжу сумы, якая перавышае эквівалент 10 тысяч даляраў ЗША, неабходна ісці праз чырвоны калідор і запоўніць пасажырскую мытную дэкларацыю. За незаконнае перамяшчэнне грошай эквівалентых суме звыш 30 тысяч даляраў ЗША прадугледжаная крымінальная адказнасць.

Чытайце таксама:

Жанчына спрабавала патаемна правезці ў Беларусь пяць экзатычных яшчарак

Берасцеец незаконна ўвёз у Беларусь з Польшчы трох сабак і ката

Ізраільцяніна злавілі на спробе ўвезці ў Беларусь буйную суму наяўных

Каментары да артыкула