Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму
Аляксандра Наркевіча знайшлі вечарам у аўторак у забалочанай мясцовасці ў Смалявіцкім раёне.
Аляксандра Наркевіча знайшлі загінулым, паведаміў пошукава-выратавальны атрад «Сірыус».
«Знойдзены. Загінуў. Выказваем спачуванні родным і блізкім», — паведамілі ў атрадзе.
Хутчэй за ўсё, Таварыства выратавання на водах расказала менавіта пра гэту сітуацыю:
«У Смалявіцкім раёне ратавальнікі дасталі з вадаёма цела патанулага мужчыны.
Інфармацыя пра здарэнне паступіла 13 кастрычніка 2026 года. А 16:45 сумеснымі намаганнямі ратавальнікаў патанулы мужчына быў падняты на паверхню. Цела мужчыны 1985 года нараджэння знаходзілася за 10 метраў ад берага на глыбіні каля двух метраў. Прыкмет жыцця ён не падаваў».
41‑гадовы Аляксандр Наркевіч перастаў выходзіць на сувязь днём 29 верасня — з таго часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома. Жонка зніклага паведаміла, што апошнія некалькі тыдняў перад знікненнем Аляксандр скардзіўся на невытлумачальныя болі і знаходзіўся ў вельмі прыгнечаным эмацыйным стане.
Раніцай 30 верасня ў Смалявіцкім раёне знайшлі машыну сям'і. Аўтамабіль быў зачынены, у салоне не было тэлефона, працоўнага планшэта, ключоў ад дзвюх кватэр і кашалька, якія мужчына ўзяў з сабой, калі ў дзень знікнення збіраўся на працу.
Пошукі вяліся два тыдні.
Чытайце таксама:
Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму