БЕЛ Ł РУС

Пад Харкавам уцяклі расійскія палонныя і застрэлілі пяцярых салдат УСУ ў доме

14.10.2026 / 11:53

Nashaniva.com

13 кастрычніка, пасля абеду, у Харкаўскай вобласці невядомы мужчына адкрыў агонь па вайскоўцах Узброеных сіл Украіны. Загінулі пяцёра вайскоўцаў.

Паліцыя пацвердзіла забойства вайскоўцаў. Паводле «Главкома», у Харкаўскай вобласці шукаюць двух расійскіх ваеннапалонных, якія маглі ўцячы з месца ўтрымання. Аднак у каментары BBC паліцыя назвала нападніка невядомым.

«Здарэнне адбылося 13 кастрычніка. Невядомы адкрыў агонь з аўтаматычнай зброі і забіў пяцярых вайскоўцаў», — заявіла начальніца аддзела камунікацыі паліцыі Харкаўскай вобласці Людміла Пракапенка.

Паводле папярэдніх звестак, якія прыводзіць «Главком», узброены мужчына падышоў да дома, дзе знаходзіліся ўкраінскія вайскоўцы, і адкрыў агонь. Адзін вайсковец загінуў. Затым нападнік увайшоў у дом і працягнуў страляніну, забіўшы яшчэ чатырох.

Выданне сцвярджае, што страляніна працягвалася каля дзвюх гадзін, пасля чаго нападнік пакінуў месца здарэння.

«Главком» таксама паведамляе пра пошук двух расійскіх вайскоўцаў, якія, паводле папярэдніх даных, уцяклі з палону. Іх дачыненне да забойства ў прыведзеным каментары паліцыі не пацверджанае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула