БЕЛ Ł РУС

Выдалі «Выбраныя творы» Янкі Маўра

14.10.2026 / 12:21

Nashaniva.com

Выдавецтва «Беларуская навука» запусціла новы праект «Беларуская класіка».

Першай кнігай гэтай серыі сталі «Выбраныя творы. Аповесці, апавяданні, разделы рамана» Янкі Маўра. Прадмову і каментары да яе падрыхтаваў Валеры Назараў, піша bellit.info.

«Выбраныя творы» — першае навукова каментаванае выданне творчай спадчыны Янкі Маўра (1883—1971).

У кнігу ўвайшлі папулярныя аповесці «Чалавек ідзе», «Сын вады», «Палескія рабінзоны», аўтабіяграфічная аповесць «Шлях з цемры», апавяданні «Шчасце», «Завошта?», «Яно», «Максімка», «Драўляная лыжка», «Падарожжа вакол дома», а таксама раздзелы няскончанага рамана «Дзяўчына-маці», другая частка якога публікуецца ўпершыню.

Тэксты твораў падрыхтаваны паводле асноўных тэксталагічных прынцыпаў і суправаджаюцца разгорнутымі гісторыка-літаратурным і рэальным каментарыямі.

Кніга налічвае 544 старонкі. Набыць навінку можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» ў Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула