БЕЛ Ł РУС

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

16.10.2026 / 09:00

Nashaniva.com

Сяргей Шаршаневіч шэсць гадоў кіраваў прэс-службай Гродзенскага аблвыканкама, большую частку з якіх пры Уладзіміру Караніку. Да гэтага ён сем гадоў быў тварам Следчага камітэта Гродзеншчыны і праславіўся тым, што прапанаваў Леаніду Якубовічу замяніць дзве шкатулкі на шкатулкі, зробленыя вязнямі Ваўкавыскай калоніі.

Сяргей Шаршаневіч крайні правы. Фота: t.me/oao_giap_belarus

Стала вядома, куды з пасады кіраўніка прэс-службы Гродзенскага аблвыканкама «размеркавалі» Сяргея Шаршаневіча, чыё месца нядаўна заняла маладая прапагандыстка Юлія Карняловіч. 

Можна было б падумаць, што ў Шаршаневіча ёсць шансы пераехаць у Мінск следам за сваім шматгадовым начальнікам Уладзімірам Каранікам, які ўзначаліў Акадэмію навук, — але не.

Сілавіка адправілі намеснікам дырэктара па ідэалогіі ў ААТ «ГІАП» — Гродзенскі навукова-даследчы і праектны інстытут азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу. 

Гэта праектны інстытут для хіміі і нафтахіміі. Ён з'явіўся ў 1968 годзе як гродзенскі аддзел маскоўскага ГІАП, а самастойным стаў у 1992 годзе. Цяпер гэта адкрытае акцыянернае таварыства ў складзе канцэрна «Белнафтахім», дзе працуе каля 500 чалавек.

Працаваць у Гродзенскім аблвыканкаме Шаршаневіч стаў у канцы 2020 года, неўзабаве пасля таго як Лукашэнка паставіў Уладзіміра Караніка кіраўніком у самую пратэсную вобласць. 

Да таго Шаршаневіч у званні падпалкоўніка юстыцыі служыў у Следчым камітэце.

У 2003 годзе Шаршаневіч трапіў на «Поле цудаў» Леаніда Якубовіча і падарыў таму дзве шкатулкі, зробленыя рукамі вязняў Ваўкавыскай калоніі. Ён прапанаваў замяніць імі тыя, якімі Якубовіч карыстаўся пры розыгрышы аднайменнай міні-гульні ў рамках шоу. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула