Пад Полацкам будаўнік упаў з высокіх рыштаванняў
У Полацкім раёне 59‑гадовы будаўнік упаў з вышыні каля шасці метраў і трапіў у рэанімацыю. Следчы камітэт праводзіць праверку абставін здарэння.
Інцыдэнт адбыўся 12 кастрычніка, калі будаўнічая брыгада займалася рамонтам даху. Адзін з рабочых, падымаючыся на трэці ярус будаўнічых рыштаванняў, наступіў на незамацаваны драўляны насціл. Канструкцыя не вытрымала яго вагі і мужчына ўпаў на зямлю.
Пацярпелага з траўмамі рознай ступені цяжкасці тэрмінова шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне.
Падчас праверкі высветлілася, што на будоўлі не было страховачных тросаў для працы на вышыні.
Чытайце таксама:
На прадпрыемстве ў Магілёве знайшлі мёртвага рабочага. Відаць, ён упаў з вышыні
Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў