БЕЛ Ł РУС

Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп

14.10.2026 / 23:03

Nashaniva.com

Ілан Маск, уладальнік кампаніі SpaceX, якая кіруе спадарожнікавай сістэмай сувязі Starlink, заявіў, што яе выкарыстанне абмежавана цывільнымі і абарончымі задачамі. Паводле яго слоў, прымяняць Starlink для наступальных ваенных дзеянняў было б некарэктна для камерцыйнай кампаніі.

Ілан Маск і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Julia Demaree Nikhinson

Гэта першы каментар Маска пасля з'яўлення паведамленняў пра адключэнне Starlink на прыладах, якія рухаюцца з хуткасцю больш за 160 км/г. Абмежаванні закранулі, у прыватнасці, украінскія беспілотнікі.

Маск адказаў на допіс былога міністра абароны і экс-міністра лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіла Фёдарава. Той падзякаваў прадпрымальніку і паведаміў, што сувязь Starlink на хуткасцях да 160 км/г пачала аднаўляцца. Фёдараў таксама падкрэсліў важнасць поўнага зняцця хуткасных абмежаванняў для Starshield.

Starshield — гэта абароненая спадарожнікавая сетка SpaceX, прызначаная для вайсковых і дзяржаўных патрэб. Украінскія чыноўнікі паведамлялі, што новыя хуткасныя абмежаванні з'явіліся менавіта на тэрміналах гэтай сістэмы.

Маск патлумачыў, што Starshield належыць ураду ЗША і кіруецца ім. Таму любыя абмежаванні хуткасці або выкарыстання гэтай сеткі вызначаюцца амерыканскімі вайскоўцамі і ў канчатковым выніку прэзідэнтам ЗША. У адрозненне ад яе, Starlink з'яўляецца камерцыйным сэрвісам, якім валодае і кіруе SpaceX.

Чытайце таксама:

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі

Сікорскі прыгразіў Маску праз абмежаванні Starlink для УСУ

Праца Starlink для ўкраінскай арміі пачала аднаўляцца

Каментары да артыкула