Ілля Протас вызначыўся двума галявымі пасамі ў пераможным матчы «Вашынгтона»
Сёння ноччу «Вашынгтон Кэпіталз» у хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі абыграў «Манрэаль Канадыенс» з лікам 5:4.
Ілля Протас. Фота: facebook.com/Capitals
Трэнер Спенсер Карберы ўпершыню ў сезоне вырашыў разбіць беларускую звязку братоў Протасаў, піша «Беларускі хакей».
У складзе сталічнай каманды Ілля гуляў у фармальна першай тройцы разам з Аляксандрам Авечкіным і Іванам Мірашнічэнкам. Аляксей быў заяўлены ў трэцім звяне разам з Джасцінам Сурдзіфам і Томам Уілсанам.
Ілля аддаў два галявыя пасы.
У гэтым сезоне на яго рахунку 7 матчаў і 4 выніковыя перадачы. Чакаем першую шайбу ў сезоне.
У Аляксея ў гэтым сезоне два галявыя пасы.