БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Украіна адновіць удары па расійскіх НПЗ

15.10.2026 / 07:38

Nashaniva.com

«Забарона знятая. З нас досыць», — заявіў ён.

Фота: Francisco Seco / AP

Зяленскі заявіў, што Украіна адновіць удары па расійскіх НПЗ. Пра гэта прэзідэнт Украіны расказаў FT у інтэрв’ю падчас свайго візіту ў Лондан, піша РБК-Украіна.

Паводле яго слоў, Кіеў тры дні ўстрымліваўся ад удараў па энергетычнай інфраструктуры, але Масква працягвала атакаваць украінскую энергетыку. За тыдзень загінулі больш за 100 мірных жыхароў.

«Забарона знятая. З нас досыць», — заявіў ён.

Зяленскі таксама расказаў, што амерыканскія вайскоўцы папярэдзілі ўкраінскіх калег пра блакаванне разведвальных даных у выпадку працягу ўдараў, а праблемы са Starlink назваў не тэхнічным збоем, а «воляй».

Спыніць удары ён пагадзіўся б толькі ў абмен на дадатковыя ракеты Patriot.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула